БЕЛ Ł РУС

Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава

14.05.2025 / 16:27

Nashaniva.com

Анлайн-цырымонія адбылася 8 студзеня 2025 года.

Ліна Цапава

Рэдакцыя «Нашай Нівы» некаторы час таму звярталася да Ліны Цапавай па каментар наконт таго, што на яе руцэ быў заўважаны заручальны пярсцёнак.

У новым выпуску падкаста «Нешта будзе» Мікіта Мелказёраў расказаў, што тады папрасіў Аліну адказаць, што яны не каментуюць сваё сямейнае жыццё.

Чытайце таксама: «Стабільна дасылаюць дзікпікі». Ню-мадэлька Ліна Цапава — пра заробак ад фота, булінг у школе і адносіны з Мікітам Мелказёравым

Цяпер жа ён заўважыў: «Мая жонка ўжо… Жонка — трэба сказаць усім». Па словах Мелказёрава, яны з Цапавай ажаніліся 8 студзеня гэтага года.

Мікіта Мелказёраў

«Мармоны са штату Юта нас шчасліва распісалі. Цырымонія доўжылася 7 хвілін. Такая вось гісторыя».

Пра сваю жаніцьбу Мелказёраў расказаў, адказваючы на пытанне Аляксандра Івуліна, чаму стаў шмат увагі надзяляць здароўю: 

«Чаму? Плануеш дзетачак?».

Мікіта не адказаў прама, аднак заўважыў:

«Мне падабаецца, што ў Аліны ўсё чотка. У яе нармальная сям'я, дзе значнасць дзетак ёсць».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mikita Melkazioraŭ (@ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Lina Tsapova | content dealer (@lina_tsapova)

Чытайце таксама:

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна

Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў

Каментары да артыкула