БЕЛ Ł РУС

Антыкрызіснымі кіраўнікамі забароняць працаваць тым, хто судзіўся па палітычных артыкулах

14.05.2025 / 18:12

Nashaniva.com

Міністэрства эканомікі прапанавала змяніць закон, які тычыцца антыкрызісных кіраўнікоў — людзей, што кіруюць прадпрыемствамі падчас іх банкруцтва. Паводле новага законапраекта, які вынесены на грамадскае абмеркаванне, такім кіраўнікам могуць забараніць працаваць, калі яны раней мелі палітычныя адміністрацыйныя парушэнні.

Фота ілюстрацыйнае. Фота: stock.adobe.com

Мэта гэтых зменаў — дапускаць да працы толькі тых спецыялістаў, якія, паводле прадстаўнікоў ўлады, лаяльныя да дзяржавы і падтрымліваюць наяўны ў краіне лад.

Таксама ў дакуменце прапісваецца, што атрымаць дазвол на працу антыкрызісным кіраўніком нельга будзе, калі чалавек пад судом, пад следствам або калі раней прыцягваўся да адказнасці па артыкулах, звязаных з удзелам у масавых мерапрыемствах або распаўсюдам «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Грамадскае абмеркаванне прапанаваных правак працягнецца да 23 мая.

Чытайце таксама:

Мінпрацы канкрэтызуе спіс прафесій, на якія можна будзе браць на працу непаўналетніх

«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?

Збіраюцца скараціць спіс работ, забароненых для жанчын

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна выехаў з краіны

Каментары да артыкула