БЕЛ Ł РУС

У Ганцавіцкім раёне заўважылі віхор ВІДЭА

14.05.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Відэа прыроднай з'явы апублікавалі ў тэлеграм-канале Ганцавіцкага райвыканкама. А назіралі яе на палях філіяла «Будча» ААТ «Баранавічхлебапрадукт».

Скрыншот з відэа

З'яўленне пылавых віхроў звязана з сонечным прагрэвам паверхні зямлі, яны могуць існаваць ўсяго некалькі хвілін.

У адрозненне ад смерчаў, пылавыя віхры не дасягаюць аблокаў. Яны, як правіла, маюць дыяметр да 5 метраў і могуць падымацца на вышыню да 20 метраў.

Для Беларусі гэтай з'ява не рэдкасць.

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі смерч? Белгідрамет пракаментаваў

Пад Магілёвам знялі вялікі віхор ВІДЭА

Сёння над Мінскам бачылі віхор. Сіноптыкі растлумачылі, з чым гэта звязана

Каментары да артыкула