БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА

14.05.2025 / 20:52

Nashaniva.com

У тыктоку апублікавалі мілае відэа, на якім знята, як мама-качка пераходзіла дарогу са сваімі птушанятамі проста па пешаходным пераходзе ў цэнтры Мінска, заўважыў Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Відэа знялі на пераходзе недалёка ад стадыёна «Дынама» і будынка Міністэрства спорту і турызму. Хоць птушкі перайшлі дарогу ў дазволеным для гэтага месцы, аднак рабілі гэта на чырвонае святло.

Машыны ў той момант не праязджалі праз гэты пераход. Аднак яны былі побач, хоць маму-качку, як і яе качанят, гэта не палохала.

@ekaterinagrig4 В Минске даже утки идут по пешеходному #рб #беларусь #минск ♬ Ад прадзедаў спакон вякоў - mikitachka

«Вось у каго трэба вучыцца дабрыні і любові. Уяўляю, як ёй страшна, але не ўзлятае, вядзе дзяцей», — напісала адна з каментатарак.

«Перажываў за качак больш, чым за ўласнае жыццё», — дадаў іншы карыстальнік.

Чытайце таксама:

У мінскім канале плавае качка з прабітаю дроцікам шыяй

Бабруйскія ратавальнікі дапамаглі качцы

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Каментары да артыкула