У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»
Незвычайны рэстаран на набярэжнай Свіслачы «Сірыус М» зачыніўся. Пра гэта ўстанова паведаміла на сваіх старонках у сацсетках, піша Office Life.
Фота: Onliner.by
Апошнім працоўным днём стала серада, 14 мая. У гэты дзень рэстаран працаваў да 00:00.
Установу адкрылі ў жніўні мінулага года на праспекце Незалежнасці ў будынку «экс-Кемпінскі». Яна вылучалася футурыстычным стылем. За незвычайны і дарагі інтэр’ер у сацсетках яго тады ахрысцілі «рэстаранам за $1 млн».
Што стала прычынай закрыцця, не ўдакладняецца.
Наогул, бюджэтным рэстаран назваць цяжка. Салаты і супы ў меню каштуюць каля 30 рублёў, гарачыя стравы з мясам — ад 45 рублёў, гарбата — 15 рублёў, дэсерты — 24 рублі.
Але і стравы ў меню не зусім звычайныя: васьміног на вуглях, марскі грабеньчык, філе міньён з аленя або боршч з тушанай качкай.