БЕЛ Ł РУС

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай

15.05.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Прарасійская даносчыца нагадала ім пра нормы этыкі. 

Рыгор Азаронак (злева) і Яўген Пуставы. Скрын відэа: rutube.ru 

Нагадаем, 12 мая ў эфіры праграмы «Азарёнок. Напрямую» прапагандысты вельмі эмацыйна, зрываючыся на віск, адрэагавалі на тэму праблем з бульбай у краіне, якая хвалюе беларусаў апошні месяц.

«Ой, сем рублёў». — «Ды хоць па дваццаць, блін. Задзяўблі сваёй бульбай. Жэрці і жэрці абы, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам крычаў Азаронак.

Вольга Бондарава, якая звычайна падтрымлівае пазіцыю Азаронка па многіх палітычных пытаннях і яго манеру падачы, гэтым разам асудзіла яго грубыя словы, выказаныя ў здзеклівай манеры.

«Ёсць нормы журналістыкі і нормы дэпутацкай этыкі. Пра іх варта памятаць у публічных выступленнях.

Гаворачы «Задзяўбалі ўжо сваёй бульбай», «Ды хоць па 20 рублёў», вы, шаноўныя, паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей, што агучылі праблему», — абурылася даносчыца.

«Журналіст-прафесіянал мог бы без эмоцый асвятліць пытанне, хвалюючае грамадзян. З фактурай, а не абразамі ў адрас тых, хто пытае. Хіба складана выкласці фоткі з крамы «да» і «пасля»?»

Яна нагадала, што праблема рэальна існавала, наяўнасць яе пацвердзіла спачатку камісія прафсаюзаў, а затым МАРГ. Толькі пасля ўмяшальніцтва ведамства ў яе родным Гродне не толькі зменшыўся кошт бульбы, але і клубні сталі прадаваць буйнейшыя, не пасечаныя і не пазелянелыя.

«І не купіць народ бульбу па 20 рублёў, калі толькі ён не працуе вядучым на СТБ, таму што няма ў людзей такіх даходаў», — прызналася Бондарава. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула