У офісе Эрдагана заявілі пра неабходнасць спынення агню ва Украіне і пачатку мірных перамоваў
Прэзідэнт Турцыі падчас перамоваў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падкрэсліць пазіцыю Анкары аб неабходнасці неадкладнага спынення агню і мірных перамоваў для завяршэння вайны з Расіяй, заявілі ў офісе турэцкага лідара, піша Бі-бі-сі.
Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images
Кіеў першапачаткова настойваў на 30-дзённым спыненні агню з 12 мая і неадкладным правядзенні прамых мірных перамоваў. Расія такое прапанаванне адхіліла, прапанаваўшы правесці перамовы ў Стамбуле 15 мая, як яна гэта назвала, «без папярэдніх умоў».
Раней сёння агенцтва AFP са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу паведаміла, што толькі пасля сустрэчы з Эрдаганам прэзідэнт Украіны вырашыць, якія крокі прадпрыняць у мірных перамовах з Расіяй.