БЕЛ Ł РУС

Сейм Літвы робіць больш строгай адказнасць за парушэнне міжнародных санкцый

15.05.2025 / 18:11

Nashaniva.com

Сейм Літвы пашырыў крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за любыя парушэнні або абыход міжнародных санкцый. 15 мая парламент 87 галасамі ўхваліў папраўкі да закона аб міжнародных санкцыях, згодна з якімі супрацьпраўнымі паводзінамі будзе прызнавацца і парушэнне, здзейсненае па неасцярожнасці.

Фота ілюстрацыйнае

Папраўкі таксама ўдакладняюць, якія дзеянні недапушчальныя ў выпадку замарожвання эканамічных рэсурсаў, і тлумачаць паняцце «замарожванне сродкаў».

Парушэннем міжнародных санкцый будуць лічыцца незаконныя паводзіны, якія парушаюць дзейныя ў Літве міжнародныя санкцыі. Да такіх парушэнняў адносяцца, напрыклад, наданне доступу да сродкаў або эканамічных рэсурсаў асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі, незамарожаная маёмасць, аказанне паслуг і іншае.

За распараджэнне абмежаванымі актывамі і аказанне забароненых паслуг будзе пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, уносяцца палажэнні аб спецыяльнай абароне для інфарматараў, якія паведамляюць пра парушэнні міжнародных санкцый.

Чытайце таксама:

У Літве юрыдычна ацэняць выказванні Эдуардаса Вайткуса ў Мінску

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»

Літоўская кампанія SBA цалкам пакінула Беларусь. Гэта было няпроста

Каментары да артыкула