Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
Велакур’ер «Яндэкс.Ежы» за восем гадзін працы можа атрымаць каля 60−70 рублёў. Пра гэта расказаў 15 траўня Раман Пратасевіч, які каля месяца таму ўладкаваўся ў сэрвіс, піша «Люстэрка».
Раман Пратасевіч. Красавік 2025 года, Мінск. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча
Пратасевіч адзначыў, што пешым кур’ерам ён працаваць не раіць:
«Вы будзеце зарабляць зусім няшмат. Калі ж дастаўляць на ровары, як гэта раблю я, то за восем гадзін вы можаце зарабіць прыкладна 60−70 рублёў. Магчыма, 80. Усё залежыць ад часу, у які вы працуеце, ад раёна і ад попыту. У тым ліку і ад надвор’я — у дождж каэфіцыент вышэйшы».
Велакур’ер-пачатковец падкрэсліў, што больш за ўсё зарабляюць тыя, хто дастаўляе ежу на аўто. Яны за 12 гадзін могуць атрымаць «рублёў з 200−250».
«Гэта абсалютна рэальна, але гэта трэба працаваць без паўзаў, без перапынкаў, без абедаў», — патлумачыў Пратасевіч.
Ён падзяліўся, што «трапіць у кур’еры — вельмі проста». Усё, што трэба зрабіць — звярнуцца ў адзін з паркаў, дзе выдадуць тэрмасумку і аформяць дамову падраду.
«Адказваючы на асноўнае пытанне: так, зарабіць можна, але для гэтага трэба шмат працаваць. Калі ў вас ёсць ровар ці электрасамакат, то зарабляць грошы, якіх будзе дастаткова, — цалкам рэальна, але гэта не будуць нейкія касмічныя грошы, і гэта не будзе як у рэкламе, дзе абяцаюць да 16 рублёў за гадзіну. У сярэднім на ровары ў вас будзе 8−10 рублёў за гадзіну, на машыне — 12−15 рублёў за гадзіну», — падсумаваў блогер.
Чытайце таксама:
Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»
Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам
Пратасевіч усё ж такі знайшоў новую працу
Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася
Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен