БЕЛ Ł РУС

Пуцін звольніў камандуючага Сухапутнымі войскамі, які нядаўна камандаваў парадам у Маскве

15.05.2025 / 20:47

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін зняў з пасады галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі УС РФ Алега Салюкова, паведамілі расійскія СМІ.

Алег Салюкоў

Хто цяпер зойме пасаду галоўнакамандуючага расійскімі Сухапутнымі войскамі, пакуль не паведамляецца. Сам жа Алег Салюкоў стане намеснікам Сяргея Шайгу ў Радзе Бяспекі.

Генерал арміі Алег Салюкоў быў камандуючым Сухапутнымі войскамі Расіі і маскоўскім гарнізонам з 2014 года. На гэтай пасадзе ён, у прыватнасці, камандаваў усімі парадамі ў Маскве на 9 мая з 2014 па 2025 гады.

У 2023 годзе яго таксама прызначылі намеснікам камандуючага Аб'яднанай групоўкай войскаў ва Украіне.

Чытайце таксама:

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

Сярод расійскіх перамоўнікаў у Стамбуле — кіраўнік злавеснага ГРУ. Хто ён, Ігар Касцюкоў?

Узарваны пад Масквой генерал Маскалік рыхтаваў для Пуціна матэрыялы пра вайну ва Украіне

Каментары да артыкула