БЕЛ Ł РУС

На рынку ў Гомелі з'явілася чарэшня. Пачым?

15.05.2025 / 23:14

Nashaniva.com

У тыктоку адзін з карыстальнікаў размясціў фота, зробленае на адным з гомельскіх рынкаў, дзе ўжо з'явілася ў продажы свежая чарэшня. Праўда, цана надта кусаецца.

Каб не надта з ходу пужаць патэнцыйных купцоў, кошт на цэнніку пазначаны як 9 рублёў.

Але калі прыгледзецца, то відаць, што гэта ўсяго за 100 грамаў садавіны, калі ж пералічыць на цану за кілаграм, то яна складзе ажно 90 рублёў. 

Чытайце таксама:

На культавым рынку ў Дварцы з’явіліся першыя лунінецкія клубніцы. Не пытайцеся толькі пра цану

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?

На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу

Каментары да артыкула