БЕЛ Ł РУС

У Мінску прапаў падлетак з інваліднасцю

16.05.2025 / 11:55

Nashaniva.com

У хлопца трэцяя група інваліднасці.

Конікаў Арсеній, 14 гадоў, пражывае на Старавіленскім тракце. Сёння каля 09:00 падлетак сышоў у невядомым напрамку. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

ПСА «Анёл» паведамляе, што ў хлопца 3-я група інваліднасці. Ён можа быць дэзарыентаваны. Таксама можа перамяшчацца на грамадскім транспарце.

Калі вы ведаеце нешта пра месцазнаходжанне Арсення — патэлефануйце валанцёрам «Анёла» па нумары 7733 альбо ў міліцыю (102).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула