Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды
Міністр абароны Расіі прывёз у Мінск панно з копіямі савецкіх ордэнаў.
Расійскі міністр абароны Сяргей Белавусаў падарыў Аляксандру Лукашэнку панно з рэплікамі вышэйшых савецкіх ордэнаў часоў Другой сусветнай вайны.
У наборы 13 узнагарод: медаль «Залатая Зорка», якая ўручалася Героям Савецкага Саюза, ордэн «Перамога», ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Леніна, ордэн Айчыннай вайны і іншыя.
Разам з падарункам Белавусаў перадаў Лукашэнку і пасланне ад Уладзіміра Пуціна.
«Літаральна сёння ноччу я з ім размаўляў. Ён вельмі доўга называў усялякія цёплыя словы, якія я павінен вам перадаць. Але сутнасць у тым, што, вядома, у нас не проста сяброўства. Мы ўжо настолькі цесна звязаны адзін з адным, што ўжо разумеем адзін аднаго практычна без слоў», — сказаў Белавусаў.
Лукашэнка паабяцаў выставіць панно ў Палацы Незалежнасці.