БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі

16.05.2025 / 14:38

Nashaniva.com

У Тыране сабраліся лідары 47 краін і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Малдовы Мая Санду (справа). Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Шосты саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці адбываецца ў албанскай Тыране. На ім прысутнічаюць кіраўнікі 47 еўрапейскіх краін і прадстаўнікі ЕС, НАТА, Рады Еўропы і АБСЕ.

Святлана Ціханоўская, якая ўдзельнічае ў саміце ў якасці госці, прысутнічае на сустрэчы разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Эрдаганам, прэзідэнтам Азербайджана Ільхам Аліевым і іншымі.

Адным з першых палітыкаў, з кім перасяклася Ціханоўская, стаў Зяленскі: 

«Размова, зразумела, ішла пра тое, як спыніць вайну і як далей будаваць адносіны ў новых сусветных рэаліях», — гаворыцца ў паведамленні Офіса Ціханоўскай пра сустрэчу з Зяленскім.

Згодна плану рассадкі, за перамоўным сталом Ціханоўская сядзіць побач з генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсе.

План рассадкі на саміце ў Тыране.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула