БЕЛ Ł РУС

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію

16.05.2025 / 18:15

Nashaniva.com

Андрэя Несцяровіча, уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня», асудзілі на абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. Яго чакае год «хіміі», піша Hrodna.life.

Андрэй Несцяровіч

Да суда Андрэй Несцяровіч знаходзіўся ў СІЗА. Знаходжанне там было ўлічана ў выніковым тэрміне, які яму трэба будзе адбыць.

Затрымалі Несцяровіча 6 лютага 2025 года. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года.

Чытайце таксама:

Стала вядома, за што асудзілі грамадзяніна Украіны ў Бабруйску

Затрымалі брата Ігара Лосіка

Брэсцкага бізнэсмена завочна асудзілі да 3 гадоў калоніі

Жыхарку Глыбокага асудзілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула