БЕЛ Ł РУС

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

16.05.2025 / 19:31

Nashaniva.com

На шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які 16 мая праходзіць у албанскай Тыране, дэманструюць на дзіва мірныя адносіны кіраўнікі дзвюх здаўна моцна пасвараных дзяржаў — Арменіі і Азербайджана.

Ільхам Аліеў і Нікол Пашынян падчас сустрэчы ў Тыране

У сеціве з'явілася відэа, на якім прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падыходзіць да прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, які з кімсьці гутарыць у кулуарах форуму, і запрашае яго папіць кавы. Той абяцае падысці, калі скончыць размову. 

Перад гэтым прэс-сакратарка Пашыняна Назелі Багдасаран паведаміла ў сацсетках, што Пашынян з Аліевым правялі кароткую сустрэчу. 

Паводле інфармацыі азербайджанскіх рэсурсаў, бакі правялі абмен думкамі па пытаннях адносін паміж дзвюма краінамі, мірнай дамовы і іншых пытаннях.

На відэа, якім падзяліўся прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, відаць, што пасля асобнай сустрэчы двух лідараў да іх далучыліся міністры замежных спраў дзвюх краін Арарат Мірзаян і Джэйхун Байрамаў.

Чытайце таксама:

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі

Макрон і Стармер упэўненыя, што становішча ва Украіне зменіць толькі ціск на Маскву

ЕС абмяркоўвае ўвядзенне карных пошлін супраць Расіі

Каментары да артыкула