73-гадовую мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах і дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Алене Панкратавай прысудзілі хатнюю хімію.
Алена Панкратава. Фота з яе Аднакласнікаў
Алене Панкратавай 73 гады. Яна мінчанка. Вучылася ў БДУ. Цяпер на пенсіі.
Алена вядзе вельмі актыўнае жыццё — ходзіць у тэатры, на выставы і лекцыі, а таксама падарожнічае.
Вядома, што яе асудзілі за ўдзел у пратэстах па «народным» 342-м артыкуле КК. Мяркуючы па ўсім, жанчыне прызначылі хатнюю хімію.