БЕЛ Ł РУС

Па лівійскіх пратэстоўцах адкрылі агонь, паведамляецца пра загінулых

17.05.2025 / 8:58

Nashaniva.com

У Лівіі адкрылі агонь па пратэстоўцах у Трыпалі, якія патрабавалі адстаўкі Урада нацыянальнага адзінства (УНА). Пра гэта піша Лівійскае інфармацыйнае агенцтва.

Фота: Hazem Turkia/Anadolu via Getty Images

Як перадае мясцовы тэлеканал Alwasat, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі УНА на чале з прэм’ер-міністрам Абдэлем Хамідам Дбейбай пасля нядаўніх сутыкненняў у Трыпалі.

У выніку разгону дэманстрацыі ёсць загінулыя і параненыя. Як сцвярджаюць СМІ, чатыры міністры з урада падалі ў адстаўку. У самым УНА гэтыя паведамленні назвалі ілжывымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула