БЕЛ Ł РУС

«Сказалі, што трансферу не будзе». «Белавія» пераносіць некаторыя рэйсы з Батумі ў Кутаісі

17.05.2025 / 9:51

Nashaniva.com

Карыстальнікі сацсетак паведамляюць: «Белавія» перанесла іх рэйсы з Батумі ў Кутаісі.

У адным з паблікаў у Telegram быў апублікаваны скрыншот паведамлення ад авіякампаніі кліенту: калі яму верыць, прычынай нязручнасцяў стаў рамонт узлётна-пасадачнай паласы ў Батумі.

Мяркуючы па ўсім, з праблемамі сутыкнуліся тыя, хто планаваў палёт у Грузію напрыканцы мая — на пачатку чэрвеня. Onliner.by звязаўся з дзяўчынай, бацька якой павінен ляцець адным з перанесеных рэйсаў 12 чэрвеня.

— Рэйс B2 731 (раней B2 737). Пра змены нам прыйшло паведамленне на пошту. Звярнуліся ў «Белавія» наконт трансферу або кампенсацыі. Адказ: іх не будзе. Як я разумею, іншых карыстальнікаў таксама ігнаруюць, — распавяла дзяўчына. — Як бацька цяпер плануе дабірацца з Кутаісі ў Батумі? Пакуль няма раскладу ні на цягнік, ні на аўтобус. Таксі каштуе цяпер ад 120 да 150 лары (143—179 рублёў), але, мяркую, у момант, калі яно спатрэбіцца, будзе павышаны попыт і цана вырасце. Білет здаваць не будзем: ёсць верагоднасць, што калі ляцець авіякампаніяй «Азімут» або Red Wings, то рэйс увогуле перанясуць на невядома які тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула