БЕЛ Ł РУС

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед

17.05.2025 / 10:19

Nashaniva.com

Сусед скінуў яго з лесвіцы за тое, што той памачыўся ў пад'ездзе.

ВЧК-ОГПУ стала вядома аб забойстве аднаго з канструктараў-распрацоўшчыкаў ракетнага комплексу «Іскандэр» Уладзіміра Недашывіна. Загінуў ён не ў выніку спланаванага злачынства, а падчас бытавога канфлікту. 

Па даных суразмоўцы, адзін з стваральнікаў «Іскандэра» (працаваў у КБ машынабудавання, мае шэраг патэнтаў) 74-гадовы Уладзімір Недашывін пасля выхаду на пенсію аказаўся нікому не патрэбны. Пажылы мужчына шмат піў, але не дэбашырыў.

У Дзень Перамогі яго знайшлі жывым у пад'ездзе дома на 2-м Юбілейным праездзе ў Каломне і выклікалі хуткую. Медыкі шпіталізавалі вынаходніка ў бальніцу, дзе ён праз некалькі дзён памёр.

З часам было ўстаноўлена, што прычынай смерці сталі цялесныя пашкоджанні, якія нанёс Уладзіміру Недашывіну сусед — 32-гадовы сантэхнік Анатоль Калабайцаў (на фота). Апошні растлумачыў, што штурхануў Уладзіміра з лесвічных сходаў з-за таго, што пажылы чалавек памачыўся ў пад'ездзе на першым паверсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула