БЕЛ Ł РУС

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах

17.05.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Арцём Цуран заявіў, што ў сталіцы занадта цёпла для ўключэння ацяплення.

Фота: Мінск-навіны

Па словах Цурана, якія прыводзіць «Мінск-Навіны», сярэднесутачная тэмпература паветра ў Мінску не адпавядае нарматывам, неабходным для ўключэння ацяплення ў жылых дамах.

Ацяпленне ў кватэры ўключаюць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу некалькіх дзён запар не перавышае +8 градусаў.

Акрамя таго, Цуран адзначыў, што ў перыяд цёплага надвор'я камунальныя службы ўжо пачалі планавыя прафілактычныя работы па падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага сезона. Гэты працэс немагчыма адмяніць ці спыніць.

У Мінску з-за халоднага надвор'я ўжо перанеслі тэрміны планаванага адключэння гарачай вады. Планаванае адключэнне гарачай вады ў Мінску было запланавана на 14 мая.

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці ўключаюць ацяпленне ў кватэрах

Ацяпленне ў кватэрах уключаць у Мядзельскім раёне

Каментары да артыкула