БЕЛ Ł РУС

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

17.05.2025 / 11:13

Nashaniva.com

Здарэнне сёння адбылося раніцай на трасе М-8 у Быхаўскім раёне.

Сутыкнуліся легкавік і велікагруз. У выніку абодва аўтамабілі з'ехалі ў кювет і фактычна ператварыліся ў груду металалому, паведамляе «Магілёў анлайн».

23-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з Iveco, якой кіраваў таксама 23-гадовы малады чалавек. Кіроўца легкавога аўтамабіля з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. 

Аўтамабілі, якія апынуліся ў заторы, спрабуюць па меры магчымасцяў праехаць праз лес.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула