БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая

17.05.2025 / 11:46

Nashaniva.com

Як заявіў прадстаўнік Крамля, сустрэча кіраўнікоў дзяржаў магчымая «пры дасягненні пэўных дамоўленасцяў» перагаворнымі групамі.

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Для Масквы «застаецца прынцыповым», хто менавіта з украінскага боку будзе падпісваць дакументы. Пра нейкія змены ў складзе дэлегацыі РФ на перамовах з Украінай зараз гаворкі не ідзе, дадаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, Расія перадасць Украіне пералік умоў для спынення агню. Каментаваць інфармацыю Bloomberg аб вылучаных патрабаваннях Масквы чыноўнік адмовіўся.

Кантактаў Масквы і Вашынгтона наконт сустрэчы Пуціна і Трампа пакуль няма, дадаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула