БЕЛ Ł РУС

У панядзелак павінна стаць цяплей

17.05.2025 / 14:15

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 18—20 мая.

У нядзелю прагназуюцца дажджы, днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Днём месцамі навальніцы.

Вецер днём заходні ўмераны, месцамі парывісты. Ноччу ад +1°С па захадзе да +11°С па ўсходзе, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +11..+17°С. 

У панядзелак днём месцамі, а па паўночным захадзе ў многіх раёнах пройдуць дажджы; месцамі па поўначы — моцныя дажджы. Ноччу ад +1°С па захадзе да +9°С па поўначы, у заходніх раёнах месцамі замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём складзе +11..+18°С, па Віцебскай вобласці месцамі +9..+10°С.

У аўторак ноччу складзе +4..+9°С, максімальная днём будзе вагацца ад +13°С па ўсходзе да +20°С па захадзе.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула