БЕЛ Ł РУС

У Мінску адбылася аварыя з удзелам трох машын ВІДЭА

17.05.2025 / 21:16

Nashaniva.com

17 мая каля 16:00 на Запарожскай плошчы ў Мінску 20-гадовая дзяўчына за рулём аўтамабіля Renault на мокрай дарозе не справілася з кіраваннем, у выніку чаго яе машыну занесла і развярнула.

Скрыншот з відэа

Пасля гэтага машына Renault сутыкнулася з аўтамабілямі Subaru і Mercedes, а затым выехала за межы праезнай часткі.

У аварыі ніхто не пацярпеў, але ўсе транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула