На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя
Сёлета конкурс праходзіў у Швейцарыі, горадзе Базэль.
Спявак JJ (Джэй Джэй) прадстаўляў Аўстрыю. Скрыншот трансляцыі
«Еўрабачанне» выйграла Аўстрыя. Яе прадстаўляў спявак JJ (Джэй Джэй) з песняй-операй Wasted Love. Краіна набрала 436 балаў.
Аўстрыя стала і пераможцам галасавання прафесійнага журы (там ім далі 258 балаў).
Найбольшую ж сімпатыю ад простых гледачоў займеў Ізраіль (ад яго была спявачка Юваль Рафаэль) — яны далі краіне 297 балаў.
Пяцёрка краін з найбольшай колькасцю балаў ад прафесійнага журы і гледачоў выглядае так:
- Аўстрыя
- Ізраіль
- Эстонія
- Швецыя
- Італія