БЕЛ Ł РУС

У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў

18.05.2025 / 8:41

Nashaniva.com

У Румыніі праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў, якія ўжо называюць паваротным момантам у гісторыі краіны. За найвышэйшую дзяржаўную пасаду змагаюцца лідар ультраправых «Альянсу за аб’яднанне румынаў» Джорджэ Сіміон і дзейны мэр Бухарэста, цэнтрыст Нікушор Дан.

Джорджэ Сіміон. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

38-гадовы Джорджэ Сіміон атрымаў перамогу ў першым туры, набраўшы амаль 41% галасоў. Ён перамог у 36 з 47 выбарчых акруг краіны, саступіўшы пераважна ў буйных гарадах, у тым ліку ў сталіцы.

«Наша краіна заслугоўвае вяртання да сапраўдных каштоўнасцей. Я ганаруся тым, што прадстаўляю сапраўдны румынскі народ, а не эліту, якая шмат гадоў прадавала нашыя інтарэсы», — заявіў Сіміон.

Сіміон — прыхільнік Дональда Трампа, а ягоная партыя пазіцыянуе сябе як «прахрысціянскую і прасямейную». Ён выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне (пры гэтым асуджаючы Расію) і падтрымлівае Кэліна Джарджэску — кандыдата, якога абвінавачвалі ў сувязях з Расіяй і не дапусцілі да выбараў.

У Бухарэсце, горадзе з высокім узроўнем адукацыі і моцнымі праеўрапейскімі настроямі, Сіміон пацярпеў паражэнне. Затое ён атрымаў падтрымку сярод вясковага насельніцтва і тых, хто расчараваўся ў традыцыйных палітыках.

Супернік Сіміона, Нікушор Дан, актыўна абапіраецца на праеўрапейскі электарат і папярэджвае пра рызыку ізаляцыі Румыніі ў выпадку перамогі ўльтраправых.

Рашэнне выбарцаў у другім туры можа вызначыць далейшы курс краіны, яе адносіны з ЕС і НАТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула