Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі
Затое пакупнікоў папярэджваюць пра адказнасць за абразы — абвестка пра гэта вісіць якраз побач з абвесткай пра пустыя паліцы з гароднінай.
Саўгас Брылёва не змог забяспечыць харчовую бяспеку гамяльчан — у крамах гаспадаркі зніклі бульба, капуста, буракі, морква і цыбуля, заўважыў «Флагшток».
Замест гародніны пакупнікам фірмовай крамы на вул. Фадзеева ў Гомелі прапануюць вывучыць адказнасць за абразы.
Брылёва — буйная аграгаспадарка, размешчаная на мяжы Гомеля.
Прадпрыемства, сярод іншага, спецыялізуецца на вытворчасці садавіны і гародніны.
«Выкарыстоўваючы сучасныя дасягненні навукі і тэхнікі, тэхналогій вытворчасці КСУП «Брылёва» з году ў год дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў. Многія гады прадпрыемства знаходзіцца ў ліку лідараў па ўраджайнасці агародніны», — гаворыцца на сайце прадпрыемства.
У гэтым годзе ў крамах краіны — дэфіцыт гародніны. Спачатку ўзніклі праблемы з бульбай: яе не было, а калі яна з’явілася, то да суадносін «цана — якасць» было шмат пытанняў. Цяпер жа ў продажы амаль немагчыма знайсці звычайную рэпчатую цыбулю.
Прапаганда заклікае беларусаў быць мужнымі і пацярпець.
Чытайце таксама:
Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»
Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак