БЕЛ Ł РУС

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь

18.05.2025 / 15:22

Nashaniva.com

Мінулай ноччу падчас рэкорднай расійскай атакі на Украіну як мінімум адзін расійскі БПЛА заляцеў у Беларусь. 

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку ўкраінскага Славуціча, заўважыў «Флагшток». 

17 мая Расія атакавала Украіну 273 дронамі. У Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці загінула дзяўчына, трое чалавек атрымалі раненні, сярод іх — чатырохгадовае дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула