БЕЛ Ł РУС

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу

19.05.2025 / 6:33

Nashaniva.com

У Румыніі завершаны падлік галасоў на выбарах прэзідэнта краіны. Ліберальны мэр Бухарэста Нікушор Дан перамог у другім туры. Ён упэўнена абышоў свайго суперніка — лідара нацыяналістычнай партыі AUR Джорджэ Сіміёна, піша Бі-бі-сі.

Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Паводле даных Пастаяннай выбарчай камісіі Румыніі, Дан атрымаў 53,6% галасоў, а Сіміён — 46,4%.

Пасля публікацыі даных экзітполаў, якія паказалі перамогу Дана, Сіміён заявіў, што не давярае гэтым лічбам, і абвясціў сябе новым прэзідэнтам, але пасля з’яўлення афіцыйных вынікаў прызнаў паразу.

«Я хачу павіншаваць майго суперніка, Нікушора Дана. Ён выйграў выбары, і такая была воля румынскага народа», — сказаў Сіміён у відэа на Facebook і дадаў, што мае намер працягваць «барацьбу за Румынію».

Нікушора ўжо павіншаваў з перамогай прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Для Украіны, як суседа і сябра, важна, каб Румынія была надзейным партнёрам. І мы ўпэўненыя, што так і будзе. Супрацоўнічаючы, мы зможам зрабіць мацнейшымі і нашы краіны, і нашу Еўропу», — напісаў Зяленскі ў сетцы X.

Нікушор Дан — прыхільнік дапамогі Украіне і паглыбленай інтэграцыі Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Чытайце таксама:

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам

У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў

Пасля правальных прэзідэнцкіх выбараў пайшоў у адстаўку прэм'ер Румыніі

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%

Каментары да артыкула