БЕЛ Ł РУС

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць

19.05.2025 / 6:51

Nashaniva.com

Канцлер Германіі спрабуе ўрэгуляваць дыпламатычную спрэчку паміж Рымам і Парыжам пасля таго, як прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні не была ўцягнута ў апошнія перамовы лідараў ЕС і ЗША адносна ўрэгулявання вайны паміж РФ і Украінай, піша Financial Times.

Джорджа Мелоні абдымае Уладзіміра Зяленскага падчас інтранізацыі Папы Льва Kmdf ХIV у Ватыкане. Фота: Gregorio Borgia / AP 

Напружанасць узнікла 16 мая, калі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвінаваціў Мелоні ў распаўсюджванні «непраўдзівай інфармацыі» пасля таго, як яна не ўзяла ўдзел у сустрэчы лідараў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ў сумеснай тэлефоннай размове з Дональдам Трампам.

@nnmediareport Премьера Италии на саммите в Албании не позвали на заседание в узком кругу, на котором обсуждались результаты переговоров между Украиной и Россией #италия #украина #мирныепереговоры #президент #зеленский #зеленскийпрезидет #всу #зсу ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Мелоні паехала ў Албанію на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці, у якім удзельнічалі 40 еўрапейскіх лідараў, у тым ліку Зяленскі. Але яна не далучылася да Мерца, Макрона, прэм’ераў Вялікабрытаніі Кіра Стармера і Польшчы Дональда Туска на пасяджэнні, дзе абмяркоўвалі вынікі расійска-украінскіх мірных перамоў, што адбыліся ў той дзень у Стамбуле.

Еўрапейскія лідары, якія тады ініцыявалі тэлефонную размову з Трампам і Зяленскім, пазней апублікавалі заяву, у якой назвалі патрабаванні Пуціна «непрымальнымі». Прэм’ер-міністр Італіі заявіла журналістам, што яе не ўключылі ў спіс праз адмову накіроўваць войскі ва Украіну ў межах прапанаванай «кааліцыі ахвотных» для забеспячэння бяспекі пасля магчымай мірнай дамовы.

«Італія ўжо даўно заявіла, што не жадае накіроўваць войскі ва Украіну. Для нас няма сэнсу ўдзельнічаць у фарматах, якія маюць мэты, у якіх мы не жадаем браць удзелу», — сказала Мелоні.

Але Макрон заявіў, што разгортванне войскаў не абмяркоўвалася ні ў Тыране, ні ў Кіеве на мінулых выхадных, куды ён прыбыў разам са Стармерам, Мерцам і Тускам — і без Мелоні: «Дыскусія тычыцца спынення агню — давайце пазбягаць распаўсюджвання непраўдзівай інфармацыі. Яе і так дастаткова з боку Расіі», піша «Украінская праўда».

Мерц сустрэўся з Мелоні напярэдадні нядзельнай інтранізацыйнай імшы Папы Льва XIV і паспрабаваў змякчыць напружанасць, заявіўшы, што абодва лідары згодныя з тым, што Італія «павінна адыгрываць сваю ролю» ва ўсіх еўрапейскіх мірных ініцыятывах па Украіне.

Адсутнасць Мелоні ў еўрапейскім квартэце і адкрытая крытыка з боку Макрона выклікалі ў Італіі хвалю абурэння — крытыкі абвінавацілі яе ў тым, што яна адхіліла сваю краіну ад прыняцця важных рашэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула