БЕЛ Ł РУС

15-гадовы школьнік з Гродна распаўсюджваў наркотыкі, яму пагражае да 15 гадоў турмы

19.05.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 15-гадовага жыхара Гродна. Падлетак знайшоў у інтэрнэце забароненую падпрацоўку — цяпер яму пагражае сур'ёзны тэрмін.

Паведамляецца, што ён знайшоў прапанову пра злачынны заробак у інтэрнэце. Па ўказанні куратара падлетак забіраў буйныя партыі тавару, фасаваў на больш дробныя дозы і распаўсюджваў праз «закладкі» на тэрыторыі абласнога цэнтра.

Пры ім выяўлена і канфіскавана больш за 500 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.

Следчыя завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Школьніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула