БЕЛ Ł РУС

Мінчан запрашаюць палюбавацца цвіценнем бэзу і рададэндронаў

20.05.2025 / 9:12

Nashaniva.com

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук з 21 па 24 мая запрашае на экскурсіі па калекцыях бэзу і рададэндронаў разам з навуковымі супрацоўнікамі.

Бэз з’яўляецца адной з самых наведвальных экспазіцый у веснавы перыяд. Яго фарміраванне пачалося ў 60-я гады, а да стварэння калекцыі бэзу прыступілі яшчэ раней — у 1933 годзе. Сёння яна налічвае больш за 200 сартоў, і асаблівую каштоўнасць маюць сарты ўласнай селекцыі.

Экскурсіі па калекцыі бэзу пройдуць 21 і 23 мая ў 11:00 і 14:00.

Што датычыцца рададэндронаў, на сённяшні дзень калекцыя батанічнага сада ўключае каля 80 відаў і больш за 140 сартоў гэтых раслін. Прычым прадстаўлены ўсе вядомыя садовыя групы. У апошнія гады калекцыя актыўна папаўняецца новымі, у тым ліку ўласнай селекцыі.

Пабачыць гэта можна будзе 22 і 24 мая ў 11:00 і 14:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула