Украіна дабіваецца змяншэння цэнавай столі на расійскую нафту ўдвая
Украіна заклікае краіны «Вялікай сямёркі» (G7) у два разы знізіць максімальную цану на расійскую нафту — з 60 да 30 даляраў за барэль. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Паводле яго слоў, такая мера дапаможа істотна абмежаваць фінансаванне Расіяй вайны.
Фота ілюстрацыйнае
Вялікабрытанія і Еўрасаюз ужо выказалі гатоўнасць працаваць над далейшым зніжэннем цэнавага парога. Раней еўракамісар Валдзіс Домброўскіс паведаміў, што Еўракамісія ўжо на гэтым тыдні прапануе G7 перагледзець узровень цэнавага абмежавання.
Па інфармацыі агенцтва Reuters, гаворка можа ісці пра зніжэнне да 50 долараў, хоць Украіна настойвае на 30.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак раней таксама падкрэсліваў, што ўстанаўленне ліміту ў 30 даляраў сур'ёзна ўдарыць па магчымасцях Расіі весці вайну.
Чытайце таксама:
Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў