Беларускіх паштальёнаў пачалі перасаджваць на электраровары
Гэта экалагічны і сучасны спосаб перамяшчэння, які павінен палегчыць і паскорыць дастаўку лістоў і пасылак, піша Tochka.by.
Фота: РУП «Белпошта»
Перад уводам у эксплуатацыю для супрацоўнікаў аддзяленняў сувязі правялі навучанне, дзе запрошаны супрацоўнік ДАІ расказаў пра правілы бяспекі і пра тое, як знізіць рызыкі падчас руху.
Пасля навучання кожны паштальён змог сам прайсці выпрабаванне на электраровары.
Фота: РУП «Белпошта»
Новыя транспартныя сродкі маюць добрую аўтаномнасць, аснашчаныя яркімі сігнальнымі агнямі і прыстасаваныя да перавозкі даволі буйных грузаў — напрыклад, сумкі з лістамі або пасылкамі.
Пакуль што, праўда, для паштальёнаў закупілі толькі два такія ровары. Але калі яны добра зарэкамендуюць сябе ў працы, «Белпошта» плануе пашырыць парк такой тэхнікі.
Чытайце таксама:
Паштальёны будуць насіць лекі з аптэк
Паштаматы аказаліся незапатрабаваныя ў Беларусі
У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць