БЕЛ Ł РУС

Махляры зарабляюць на жаданнях школьнікаў добра здаць экзамены і ЦТ

20.05.2025 / 23:0

Nashaniva.com

У інтэрнэце актыўна з’яўляюцца сайты і закрытыя тэлеграм-каналы, якія абяцаюць школьнікам «злітыя» адказы на выпускныя экзамены і ЦТ. Аднак за прыгожымі абяцаннямі хаваюцца звычайныя махляры, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Толькі ў Брэсцкай вобласці ўжо зафіксавана больш за дзесяць сайтаў і два дзясяткі тэлеграм-каналаў, якія выдаюць сябе за надзейныя крыніцы інфармацыі. Яны выглядаюць даволі пераканаўча і лёгка могуць зацікавіць тых, хто хвалюецца за вынікі экзаменаў і хоча падстрахавацца.

У рэальнасці ж падлеткаў просяць зарэгістравацца, заплаціць за нібыта «дастаткова дакладныя» адказы, а разам з тым яны даюць махлярам доступ да асабістых звестак. У некаторых выпадках на прыладу школьнікаў трапляюць вірусы, якія могуць цалкам кантраляваць смартфон або камп’ютар.

У выніку падлеткі не атрымліваюць адказаў, губляюць грошы, а таксама яшчэ і падвяргаюцца небяспецы страціць доступ да сваіх сацсетак, паштовай скрыні ці іншых сэрвісаў.

Чытайце таксама:

Махляры падрабілі профіль папулярнай швачкі і пакінулі мінчанку без грошай і без касцюма

84-гадовая мінчанка аддала махлярам 340 тысяч рублёў, якія збірала ўнуку на кватэру

Мінчук страціў 10 тысяч рублёў, спрабуючы падзарабіць у тыктоку

Каментары да артыкула