БЕЛ Ł РУС

У Літве сабралі 22 тыс. подпісаў супраць Беларускай АЭС

31.03.2010 / 16:27

Збіранне подпісаў праходзіла выключна ў Інтэрнеце.

Пад петыцыяй «Не — будаўніцтву Беларускай АЭС побач з Вільняй» ў Інтэрнэце ў Літве падпісаліcя амаль 22 000 чалавек. Гэты дакумент быў уручаны ураду Літвы.

Паводле ініцыятараў праекта, прэм’ер‑міністра Андруса Кубілюса і адказныя ўстановы яшчэ раз ініцыятары збору подпісаў заклікаюць зрабіць усё магчымае, каб спыніць запланаванае будаўніцтва АЭС побач з Вільняй, на якой плануюць устанавіць эксперыментальныя рэактары ВВЭР 1200.

Па словах прадстаўнікоў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы, падчас падрыхтоўкі пазіцыі афіцыйнай Вільні будзе ўлічана і меркаванне грамадзян. Подпісы жыхароў Літвы пад петыцыяй збіралі на працягу трох тыдняў.

АЭС, што плануецца пабудаваць у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, гэта за 55 км ад Вільні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула