Моцны выбух у жылым доме ў расійскім Стаўрапалі. 30 аўтамабіляў пад кавалкамі бетону
Усё адбылося на 18-м паверсе а сёмай раніцы.
Моцны выбух адбыўся ў жылым доме ў Стаўрапалі. Прыблізна 30 аўтамабіляў аказаліся завалены кавалкамі бетону, піша Mash.
Паводле інфармацыі Mash, усё адбылося на 18-м паверсе а сёмай раніцы. Паводле слоў мясцовых жыхароў, выбуховай хваляй знесла сцены і перакрыцці, груды цэглы разляцеліся на дзясяткі метраў. Папярэдняй прычынай выбуху стала ўцечка газу. Пацярпела жанчына, яе даставілі ў бальніцу.