БЕЛ Ł РУС

У Оршы ў доме, які вырашылі знесці, знайшлі труп мужчыны

21.05.2025 / 9:52

Nashaniva.com

У Оршы ў нежылым доме, які рыхтуецца да зносу, выявілі труп мужчыны. Высветліць яго асобу ўдалося праз дактыласкапію. 

З-за моцных зменаў, адсутнасці дакументаў і асаблівых прыкмет адразу ўстанавіць асобу загінулага не ўдалося.

У рамках праверкі спецыялісты зрабілі здымкі захаваных участкаў скуры на пальцах рук. Па выніках праверкі асобу мужчыны ўдалося вызначыць — ім аказаўся пенсіянер, жыхар Оршы 1958 года нараджэння.

Прычына смерці пакуль невядома і будзе ўстаноўлена падчас судова-медыцынскай экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула