БЕЛ Ł РУС

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве

22.05.2025 / 17:46

Nashaniva.com

У Беларусі працягваецца дэфіцыт якаснай бульбы. Пацікавіліся, што пачым на рынках і ў крамах у суседніх Польшчы і Літве.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Беларусь засталася без бульбы

Вясна 2025 года запомнілася дэфіцытам бульбы, на які, пасля паведамленняў людзей у сацсетках і незалежных медыя, вымушаны былі адрэагаваць прапагандыстыкантралюючыя органы і Лукашэнка

У Беларусі бульбу ў крамах прадаюць па цэнах ад 1,9 рубля за кілаграм, але якасць самай таннай бульбы будзе невысокай.

Скрыншот: edostavka.by

«Е-дастаўка» прадае дробную мытую бульбу па 3,99 рубля за кілаграм. Бульба сярэдніх памераў фасаваная па 5 кг прадаецца за 4,99 руб/кг. Маладая — па 6,50 руб/кг.

На рынках у залежнасці ад памеру і стану старую бульбу прадаюць па 3-4 рублі за кілаграм. Маладую па 6 рублёў. 

У крамах знайсці бульбу годнай якасці дагэтуль няпроста.

Літва

Беларусы, якія жывуць у Літве, сцвярджаюць, што праблем з бульбай не назіралі, дастатковы выбар ёсць як у сеткавых крамах, так і на рынках.

Цэны на бульбу ў Літве пачынаюцца з 25 еўрацэнтаў (каля 85 капеек за кілаграм) за дробную бульбу.

Старая бульба звычайных памераў прадаецца ў краме па 65 еўрацэнтаў за кілаграм (каля 2,2 рубля). 

Фасаваная — па 1,09 еўра (каля 3,7 рубля) за кг, а мытая фасаваная — па 1,19 еўра (каля 4 рублёў) за кг. 

На рынках старая бульба прадаецца па 0,7—1 еўра (2,4—3,4 рубля).

Польшча

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, таксама кажуць, што дэфіцыту бульбы ў іх не было.

Цэны на бульбу ў Польшчы пачынаюцца ад 3 злотых (каля 2,4 рубля) за кілаграм па акцыі. 

Стандартная цана кілаграма бульбы ў Польшчы пачынаецца з 3,5 злотага (каля 2,8 рубля). 

Скрыншот: zakupy.biedronka.pl

Мытая фасаваная бульба прадаецца па 4,5-5,5 злотага (каля 3,6-4,4 рубля) за кілаграм. Свежая — каля 6,5 злотага (каля 5,2 рубля) за кілаграм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула