БЕЛ Ł РУС

У чацвер у Вільні пакажуць спектакль паводле Уладзіміра Арлова

21.05.2025 / 15:17

Nashaniva.com

22 мая тэатральная трупа беларускіх актораў з Варшавы выступіць у Вільні з прэм’ерай спектакля «Ордэн Белай Мышы» паводле аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова, піша bellit.com

Казка-прытча «Ордэн Белай Мышы» — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

22 траўня | 19:00

Тэатральная заля «Mroj-hall teatras» (Gedimino pr. 28, Vilnius)

Квіткі і падрабязнасці па спасылцы.

Паказ прысвечаны Дню салідарнасці з палітвязнямі.

Для былых палітвязняў і іхных сем’яў, а таксама для сем’яў палітвязняў — адмысловая зніжка 50% на ўсе катэгорыі квіткоў. Для замовы квіткоў палітвязням і іх сем’ям арганізатары просяць звятацца ў асабістыя: @tolanyc4.

Пастаноўка была ініцыявана беларускімі акторамі Ігарам Сіговым, Святланай Зелянкоўскай, Аляксандрам Ждановічам, рэжысёрам Уладзімірам Ушаковым і драматургіняй Дзіянай Балыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула