БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне на дарозе загінуў 82-гадовы электрараварыст

21.05.2025 / 19:19

Nashaniva.com

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам адбылося 21 мая каля 15:00 у Лунінецкім раёне.

Па папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы жыхар Лунінца, кіруючы аўтамабілем Ford, ехаў па аўтадарозе Р-13 «Лунінец — Ганцавічы» ў кірунку Ганцавічаў.

На 105-м кіламетры гэтай дарогі ён збіў 82-гадовага жыхара Лунінца, які выехаў з другараднай дарогі на электраровары.

У выніку ДТЗ мужчына на ровары загінуў на месцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула