Лізавету Пракопчык прагназавана абралі віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады
Дэлегатку Каардынацыйнай Рады ад фракцыі «Моладзевы Наступ» Лізавету Пракопчык абралі другой віцэ-спікеркай КР. Нечаканасцю гэта не стала, бо яна была адзінай кандыдаткай на гэту пасаду.
Лізавета Пракопчык. Фота: РАДА
У галасаванні ўдзельнічалі 47 з 77 дэлегатаў.
Лізавета Пракопчык атрымала 41 голас «за», 2 дэлегаты былі «супраць», а 4 «устрымаліся».
Раней Каардынацыйная рада абрала новым сваім спікерам Арцёма Брухана. Ён замяніў зніклую ранейшую спікерку Анжаліку Мельнікаву.
Чытайце таксама:
У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык
Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай