У ДТЗ у Браслаўскім раёне загінулі два чалавекі
Здарэнне адбылося ў сераду ў 23:15 у Відзах Лоўчынскіх.
28-гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе наехаў на 63-гадовага веласіпедыста. Пасля гэтага транспартны сродак з’ехаў на абочыну і перакуліўся, паведамляе прэс-служба МУС..
У выніку аварыі веласіпедыст і 24-гадовы пасажыр аўтамабіля загінулі. Кіроўца дастаўлены ў бальніцу.