Беларускія біскупы запрасілі Папу Льва XIV наведаць Беларусь
У сераду 21 мая адбылася першая агульная аўдыенцыя Папы Льва XIV, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, піша catholic.by.
Фота: Catholic.by
На першай агульнай аўдыенцы прысутнічалі прадстаўнікі беларускага епіскапата: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён.
Старшыня ККББ арцыбіскуп Станеўскі ад імя Касцёла ў Беларусі перадаў Папе Льву XIV афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь, дзе, па словах іерарха, «беларускі народ будуе сваю будучыню на моцным фундаменце хрысціянскіх і сямейных каштоўнасцяў і, перажываючы 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны, — на супакоі, згодзе і міры».
Фота: Catholic.by
Нагадаем, што доўгі час працівіцца прыезду Папы ў Беларусь РПЦ, якая лічыць, Беларусь сваёй праваслаўнай тэрыторыяй.
Чытайце таксама:
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV
Папа Леў XIV заклікае да адзінства Царквы і абяцае не быць «аўтакратам»
Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня