У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання
Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 22 мая на мемарыяльным комплексе Мамаеў курган у расійскім Валгаградзе.
Фота: V1.ru
У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» на Мамаевым кургане знайшлі труп высокапастаўленага мужчыны ўзростам каля 70 гадоў, паведаміў спачатку тэлеграм-канал v1.ru.
Папярэдне, мужчыне стала дрэнна падчас экскурсіі.
Фота: Mash
Як потым высветліў Mash, памерлы — 68-гадовы Мікалай Часнакоў, рэктар Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, доктар педагагічных навук, прафесар. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яго адбыўся сардэчны прыступ.
Унутр ён мог трапіць падчас нелегальнай экскурсіі.
Паводле слоў мясцовых жыхароў, такія экскурсіі — рэдкая і незаконная практыка. Але самыя адважныя дабіраюцца менавіта да галавы. Таксама можна прабрацца ў меч, але знаходзіцца там небяспечна з-за рухомасці канструкцыі.