БЕЛ Ł РУС

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята

22.05.2025 / 19:3

Nashaniva.com

У якасці хэдлайнераў на гарадскі выпускны ў Гродне ў гэтым годзе ўлады вырашылі запрасіць расійскіх выканаўцаў Galibri&Mavik. Гродзенскія выпускнікі ў сацсетках абурыліся такім выбарам, піша Hrodna.life.

Galibri&Mavik. Фота: ok-magazine.ru

«Убачыла хэдлайнера на выпускны ў Гродне і ўжо неяк не хочацца туды ісці», — выказалася адна з гродзенскіх выпускніц у тыктоку. У каментарах яе падтрымалі:

Адзін з карыстальнікаў усё ж упэўнены, што меркаванне дзяцей не варта ўлічваць:

«Дзіцятка, ніхто табе не абавязаны ўвогуле якіх-небудзь выканаўцаў на выпускны запрашаць, дзякавала б кіраўніцтву горада ўвогуле за такія ініцыятывы клікаць кагосьці, а тут яшчэ выбірае, што ёй не падабаецца».

Galibri & Mavik — расійскі музычны дуэт у стылі сучаснай поп-музыкі. Створаны ў 2020 годзе Яўгенам Трухіным (Galibri) і Аляксандрам Фаменкавым (Mavik). Да гэтага яны пісалі песні для іншых артыстаў, у тым ліку — Клава Кока, NILETTO і Хабіба. Вядомасць атрымалі пасля хіта «Федерико Феллини» (2021), які стаў вірусным у тыктоку. Сярод іншых папулярных песень — «Чак Норрис», «Карнавал», «Дискотанцы», «Ромашки».

«Galibri&Mavik — адны з тых выканаўцаў, якіх прасілі вучні выпускных класаў, і за якіх галасавала моладзь у анкетах», — пісалі ў афіцыйным канале гарвыканкама, каментуючы выбар.

Каментары ў гродзенскім канале-афішы «Туси в Гродно»

Не ацанілі выбар уладаў і большасць каментатараў у інстаграме канале «Гродна Плюс»:

Упершыню гарадскі выпускны ў Гродне арганізавалі ў 2024 годзе. У ім прынялі ўдзел каля 2,5 тысяч выпускнікоў. Для іх зладзілі свята з урачыстым шэсцем і канцэртам на Савецкай плошчы. Для выпускнікоў выступалі, як і ў гэтым годзе, выканаўцы з Расіі: 22-гадовы рэпер Фогель і гурт Dabro.

У гэтым годзе чакаюць 2647 выпускнікоў сярэдніх школ Гродна. Мерапрыемства пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Чыноўнікі забаранілі праводзіць салодкія сталы на выпускных у дзіцячых садах. А фатографа паклікаць можна?

Каментары да артыкула