Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве
У сацыяльных сетках публікуюць аб'яву пра пошук зніклага ў Варшаве 66-гадовага беларуса, які хварэе на хваробу Альцгеймера.
Мужчына знік каля гандлёвай галерэі Bemowo а 12:46 22 мая. Яго завуць Уладзімір Бірыч (12.02.1959), піша Reform.news.
Паведамляецца, што ён пайшоў у бок Powstańców Śląskich, 124 у накірунку Bemowo.
Быў апрануты ў шэрую кофту, як на фота, і ў кепку (цёмна-сінюю), цёмна-шэрыя штаны, цёмна-сінія красоўкі з тонкай салатаватай палоскай і белай падэшвай.
Пра любую інфармацыю можна паведаміць па нумары +48514070181.