БЕЛ Ł РУС

Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер

23.05.2025 / 12:6

Nashaniva.com

Мікіта Ярмоліч служыў у патрульна-паставой службе Маскоўскага РУУС.

Мікіта Ярмоліч

Стала вядома пра смерць міліцыянера роты патрульна-паставой службы Маскоўскага РУУС Мікіты Ярмоліча.

Ярмоліч нарадзіўся ў 2005 годзе, паходзіць з Мікашэвічаў.

Па інфармацыі «Белпола», па стане на 2021 год у базах меў статус «навучэнца».

На момант смерці Ярмоліч меў званне малодшага сяржанта. Прычыны смерці маладога сілавіка невядомыя.

Кіраўніцтва і супрацоўнікі мінскай міліцыі выказалі спачуванні яго родным і блізкім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула