БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах пенсіянер скраў сабаку каля крамы і падарыў яго сяброўцы

23.05.2025 / 14:16

Nashaniva.com

Рамантыка хутка знайшлі, а сабаку вярнулі гаспадару.

Фота: міліцыя Брэсцкай вобласці

Жыхар Баранавічаў увечары пайшоў у краму з сабакам. Ёркшырскага тэр'ера ён па звычцы пакінуў прывязаным каля камер захоўвання. Але калі 61-гадовы мужчына вярнуўся з пакупкамі, сабакі на месцы не было.

Ён папрасіў ахоўніка крамы паглядзець відэа з камер. На запісе было выразна відаць, як невядомы вядзе чужога сабаку ў невядомым напрамку.

Сілавікі хутка знайшлі злодзея. Ім аказаўся 66-гадовы жыхар Баранавічаў. Высветлілася, што мужчына скраў сабаку і падарыў яе сваёй знаёмай, якая жыве паблізу.

Пенсіянер патлумачыў, што быў вельмі п'яны, мабыць, яго пацягнула на прыгоды. Сабаку хутка вярнулі гаспадару, а на мужчыну завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула